«Індык суседкі»
⠀
25 студзеня ў 18:00 у галерэі «У Майстра» адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ірыны Радкевіч «Індык суседкі».
⠀
Як часта вы знаходзіце час, каб уважліва разгледзець звыклыя, штодзенныя рэчы?
⠀
Галерэя «У Майстра» запрашае вас зрабіць перапынак у хуткім бегу штодзённасці і разам з аўтарам ўважліва прыгледзецца да таго, што адбываецца па суседстве. Адзін уважлівы погляд здольны абудзіць цікавасць і цікаўнасць, ён можа стаць стымулам да вывучэння і творчасці, да пазнання новых граняў сваёй асобы.
⠀
Так Ірына Радкевіч аднойчы спыніла свой погляд на суседскім iндыке і закахалася ў гэтых птушак. Прапануем і вам паспрабаваць патрапіць пад зачараванне гэтых свавольных птушачак і, вядома ж, таленту Ірыны Радкевіч.
⠀
#umaistraвыставка